Мікалай Аляксеевіч Рыжанкоў скончыў Леніградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай (1960).
Удзельнік мастацкіх выстаў з 1960 г.
Член БСМ з 1966 г.
Працаваў у манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўная тэма творчасці – гераічная гісторыя беларускага народа. Творы вызначаюцца свабоднай, але стрыманай мадэліроўкай формаў, разнастайнасцю вобразна-пластычных сродкаў.
Сярод манументальных работ – помнікі ў гонар перамогі рускіх войскаў у 1812 г. на р. Бярэзіне пад Барысавам (1962), Герою Савецкага Саюза Л.М. Даватару ў в. Хоціна Бешанковіцкага раёна (1965), партызану М. Гойшыку ля в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна (1968), манумент у гонар маці-патрыёткі (1975), помнік М. Горкаму ў Мінску (1981), помнік-бюст Герою Савецкага Саюза і Герою Сацыялістычнай Працы К.П. Арлоўскаму ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна (1977).
Аўтар станкавых кампазіцый "Вайна 1812 г." (1962), "Партызаны" (1964), "Дзеці" (1965); рэльефаў "Шлях героя" (1967), "Навекі разам" (1882), двойчы Героя Савецкага Саюза К.К. Ракасоўскага (1985) і інш. Стварыў шэраг памятных медалёў.
8 снежня 1994 г. М.А. Рыжанкоў памёр.
Літаратура: