Краснапольская раённая газета "Чырвоны сцяг" у час нямецка-фашысцкай акупацыі выходзіла на рускай мове пад назвай "Красное знамя" і з'яўлялася органам Краснапольскага падпольнага РК КП(б)Б.

Першым рэдактарам газеты быў Пётр Васілеўскі.

Выдавалася газета ў партызанскай брыгадзе № 47 "Перамога". Адыграла важную ролю ў выхаванні партызан, згуртаванні атрадаў і далейшым павышэнні іх баяздольнасці. Выходзіла тыражом 300–400 экземпляраў
і распаўсюджвалася сярод партызан і па ўсім раёне.

1948 г. – у пасляваенны час газета актыўна ўключылася ў працу па аднаўленні народнай гаспадаркі, разбуранай вайной. Рэдактарам газеты стаў – Якаў Раманаў. У газеце друкаваліся вядомыя паэты, пісьменнікі і журналісты: Антон Зорскі, Аляксей Пысін, Сцяпан Кухараў, Анатоль Ярохін.

1960 г. – газету рэдагаваў Аляксандр Барысавіч Ісачэнка.

1964 г. – быў створаны літаратурны гурток "Вогнішча" пры раённым Доме піянераў. Гурток аб'яднаў юныя таленты, у асноўным школьнікаў, якія спрабавалі сілы ў паэзіі. Вершы гурткоўцаў перыядычна друкаваліся ў літаратурнай старонцы раёнкі. Пры газеце працавала літаб'яднанне, членамі якога з'яўляліся В. Крыжэвіч, С. Сямёнаў, А. Чахоўскі, Я. Талкачоў, М. Языкоў, І. Вярэб'еў, К. Ткачова.

5 мая 1978 г. – калектыў рэдакцыі раённай газеты за добрую масавую работу ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата прэміі імя Фёдара Ракушава.

1991–1998 гг. – выходзіла пад назвай "Голас Краснапольшчыны".

1995–2016 гг. – рэдактарам газеты працавала Т.Дз. Братачкіна.

2017 г. – рэдактарам газеты працавала А.В.Карпава.

1999 г. – выходзіла пад назвай "Чырвоны сцяг".

г. – рэдактарам з'яўляецца Н.В. Козік.

Літаратура:

  1. Ветрова Т. Не останавливаясь на достигнутом идти вперед / Тамара Ветрова // Чырвоны сцяг (Краснаполле). — 2011. — 18 чэрвеня. — С. 2.
  2. Дубровская, Ф. Юбилей районной газеты / Ф. Дубровская // Магілёўскія ведамасці. — 1997. — 11 сакавіка. — С. 6.
  3. Пусть за плечами три названья, и облик внешний поменялся, а вот настрой, сердец запал таким же добрым и остался… // Чырвоны сцяг (Краснаполле). — 2002. — 12 сакавіка. — С. 2—3.
  4. Терехов, А. Далекое, но незабываемое / Александр Терехов // Чырвоны сцяг (Краснаполле). — 2007. — 3 лютага. — С. 2 ; 10, 28 лютага. — С. 3.