Аляксандр Міхайлавіч Нятылька скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ім. У.І. Леніна (1950), аспірантуру (1956)

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на Ленінградскім фронце, ваяваў у складзе 2-й Ударнай арміі.

1945 г. – дэмабілізаваны.

Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у г. Мінску, выкладаў на кафедры педагогікі – псіхалогіі ў педагагічным інстытуце.

Асноўныя навуковыя публікацыі былі зроблены па праблеме атэістычнага выхавання навучэнцаў.

Выкладаў педагогіку ў Комі (Сыктыўкарскім), Тамбоўскім і Яраслаўскім педагагічным інстытуце.

1966–1968 гг. – знаходзіўся ў творчай камандзіроўцы на Кубе, дзе працаваў навуковым кансультантам і чытаў лекцыі ва ўніверсітэце Санта-Клары.

1968–1972 гг. – працаваў ва Ўладзіміраўскім і Армавірскім педагагічных інстытутах Краснадарскага краю

Узнагароджаны медалямі "За адвагу", "За перамогу над фашысцкай Германіяй", Ордэнам Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

8 ліпеня 1988 г. А.М. Нятылька памёр.



Літаратура:

  1. Лабаноўскі, Л. Кандыдат педагагічных навук / Л. Лабаноўскі // Чырвоны сцяг (Краснаполле). —1990. — 18 верасня. — С. 2.
  2. Нятылька Аляксандр Міхайлавіч // Памяць : Краснапольскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2001. — С. 480—481.