Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964).

1978 г. – працаваў выкладчыкам, прафесарам Гродзенскага ўніверсітэта.

1989 г. – загадваў рэдакцыяй "Беларуская Энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі.

1992 г. – працаваў галоўным рэдактарам гэтага выдавецтва.

Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны да друку першы том "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", энцыклапедыі "Археалогія i нумізматыка Беларусі".

Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XI–XVIII ст.: Віцебска, Гальшан, Гомеля, Гродна, Заслаўя, Камянца, Крэва, Ліды, Любчы, Міра, Навагрудка, Чачэрска і інш.

Адзін з аўтараў кніг "Нарысы па археалогіі Беларусі" (ч. 2, 1972), "Гісторыя беларускага мастацтва" (т. 1–2, 1987–1988).

Першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.

Аўтар каля 200 навуковых работ, з іх 10 манаграфій. Аўтар кніг "Замкі Белаpyci" (1977), "Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII–XVII1 стст." (1978) i "Замки Беларуси" (1987), "Замкі i людзі" (1991).

Быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

31 кастрычніка 1992 г. M.А. Ткачоў памёр.



Літаратура:

  1. Ткачев Михаил Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 229.
  2. Ткачев Михаил Александрович // Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929–2008) : биобиблиографический справочник / Национальная академия наук Беларуси, Институт истории. — Минск, 2008. — С. 326.
  3. Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2002. — Т.15. — С. 474.
  4. Шылянкоў, У. Не зрабіў зла свайму народу / У. Шылянкоў // Святло Кастрычніка (Мсціслаў). — 2007. — 17 сакавіка. — С. 8.
  5. Сідарэнка, Л. Пачынальнік гістарычнай археалогіі / Ларыса Сідарэнка. — Святло кастрычніка (Мсціслаў). — 2021. — 1 верасня. — С. 5.