Мікалай Нікіфаравіч Мінчанка скончыў Жытомірскі педінстытут (1968).
Працаваў загадчыкам Кавалёўскага сельскага клуба, служыў у войску.
1969 г. – працаваў фотакарэспандандэнтам, літработнікам, загадчыкам аддзела пісем у Клімавіцкай газеце "Новае жыццё".
1971 г. – рэдактар Клімавіцкага радыёвяшчання.
1981 г. –адказным сакратар у Клімавіцкай газеце.
1988 г. – галоўны рэдактар Клімавіцкай газеты "Новае жыццё".
Узначальваў літаб'яднанне "Зарніцы".
Яго вершы друкаваліся ў газетах "Звязда" і "Чырвоная змена", часопісе "Маладосць". Вершы ўвайшлі ў калектыўны зборнік "Галасы Прыдняпроўя", "Адданасць", "Дняпроўскія хвалі", "Прыдняпроўе – маё натхненне".
Аўтар паэтычных кніг "Зялёны звон", "Давер", "Ліпацвет". Асноўныя матывы яго паэзіі – народная напеўнасць, чысціня гучання.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Магілёўшчыны за 1977 г.
Жыве ў Клімавічах.Літаратура: