Марыя Ягораўна Мялешчанка ў 1931 г. працавала выхавацелем і загадчыцай яслей-сада.

1936 г. – працавала ў Данбасе. У 1941 г. вярнулася на радзіму.

1946 г. – займалась вырошчваннем кармавога бурака ў вучэбна-даследчай гаспадарцы "Прынёманскі".

1949 г. – упартай працай і доглядам дабілася на плошчы 6 гектараў 816,8 цэнтнера кармавога бурака.

1950 г. – прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за атрыманне высокага ўраджаю кармавых буракоў.

1951–1955 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароджана залатым медалём "Серп i молат", ордэнам Леніна, медалямі.



Літаратура:

  1. Вызначыліся працай // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна / складальнікі: У. П. Верхась, У. Ф. Шумила. — Мінск, 2000. — С. 420.
  2. Мелещенко Мария Егоровна // Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005. — Ч. 2. — С.74.
  3. Мелещенко Мария Егоровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / составители: И. Н. Кулан и др. — Минск, 2014. — С. 153.
  4. Мялешчанка Марыя Ягораўна // Памяць : Касцюковіцкі раён : гісторыка-дакументальныя хроніка / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2000. — С. 399—400.
  5. Хроленок, Т. Отличилась трудом / Тамара Хроленок // Голас Касцюкоўшчыны. — 2015. — 31 студзеня. — С. 14.