Георгій Іванавіч Вярбіцкі скончыў два курсы Лужаснянскага сельгастэхнікума, Мінскі інстытут народнай гаспадаркі імя. С.М. Куйбышава (1964).

У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на фронце і ў партызанах у брыгадзе "Чэкіст".

У сакавіку 1945 году быў цяжка паранены і вярнуўся дадому інвалідам другой групы.

Пісаць пачаў яшчэ да вайны, будучы студэнтам.

З 1989 г. з'яўляецца пастаянным аўтарам літаратурнай старонкі газеты "Ударны фронт". Друкаваўся ў літаратурна-мастацкім весніку "Надежда".

З'яўляецца сааўтарам зборнікаў вершаў "Легких кружев волшебная стая" (1993) і "Веселка над Шкловщиной" (1994).

Аўтар зборнікаў вершаў "Зовут меня воспоминания" (1998), "Шаги по земле" (2008), "Последний причал" (2010); кніг "Моя родословная" (2005), "Партизанские будни" (2014).

Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне "Ветэран" пры Магілёўскім гарадскім савеце ветэранаў.


Літаратура:

  1. Вербицкий, Г. Зовут меня воспоминания : лирика, поэмы, басни / Георгий Вербицкий. — Б. м. в., 1998. — С. 4.
  2. Георгий Иванович Вербицкий // Вербицкий, Г. Птица счастья : лирика / Георгий Вербицкий . — Б. м. в., 2014. — С. 2.
  3. Гришаева, М. Воин. Труженик. Лирик / Мария Гришаева // Веснік Магілёва. — 2014. — 21 мая. — С. 9.
  4. Загорский, А. Наперекор всем невзгодам / Александр Загорский // Ударны фронт (Шклоў). — 2012. — 25 студз. — С. 3.
  5. Казека, А. Георгій Вярбіцкі / Алесь Казека, Святлана Казека // Магілёўскія ведамасці. — 2019. — 14 мая. — С. 14.
  6. Старэйшы ў літаратурным выраі // Ударны фронт (Шклоў). — 2017. — 13 мая. — С.13.