Віктар Іванавіч Лужкоўскі скончыў Магілёўскае чыгуначнае вучылішча, будаўніча-тэхналагічны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута.

Працаваў на будоўлях Мінска, вядучым інжынерам Мінскага мотавелазавода.

1990 г. – дырэктар Дома літаратара
ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі.

1985 г. – надрукаваў першыя вершы ў газеце "Чырвоная змена".

Друкаваўся ў часопісах "Вожык", "Маладосць", "Беларусь", "Полымя",
у альманаху "Дзень паэзіі", газетах "ЛіМ" і інш.

Аўтар кнігі вершаў "Смага" (1991); зборніка "Лістапад у Траецкім прадмесці" (1993), "У кратэры вулкана" (1995).

Член СП Беларусі з 1994 г.


Літаратура:

  1. Вялюгін, А. А што за небасхілам? / А. Вялюгін // Лужкоўскі, В. У кратэры вулкана : вершы / Віктар Лужкоўскі. — Мінск, 1995. — С. 5—8.
  2. Лужкоўскі Віктар // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 636.
  3. Лужкоўскі, В. Я родам з Кругляншчыны / Віктар Лужкоўскі // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Круглянскага раёна / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1996. — С. 518—520.