Іван Рыгоравіч Цішчанка скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1938).

1953 г. – дацэнт, адначасова дэкан xiмічнага факультэта.

1963 г. – загадчык кафедры арганічнай хіміі.

1967 г. – доктар хімічных навук,

1968 г. – прафесар.

1974 г. – член-карэспандэнт.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Аўтар прац па арганічнаму сінтэзу і рэакцыйнай здольнасці арганічных рэчываў. Распрацаваў метады сінтэзу поліфункцыянальных арганічных рэчываў, выявіў шэраг заканамернасцей рэакцыйнай здольнасці замешчаных ненасычаных злучэнняў у адносінах да малекулярнага кіслароду, перакісу вадароду і іншых акісляльнікаў. Сінтэзаваў ацыклічныя, карба- і гетэрацыклічныя злучэнні з некалькімі функцыянальнымі групамі, некаторыя з іх біялагічна актыўныя.

Аўтар больш 130 навуковых прац, 8 вынаходніцтваў.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

9 ліпеня 1987 г. І.Р. Цішчанка памёр.


Літаратура:

  1. Родам са Слаўгарадчыны // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1999. — С. 515.
  2. Тищенко Иван Григорьевич // Национальная Академия наук Беларуси : персонал. состав. 1928–1998 / составитель О. А. Гапоненко. — 2-е издание, дополненное. — Минск, 1999. — С. 251—252.
  3. Цішчанка Іван Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 131—132.