Надзея Мікалаеўна Драбышэўская з 1991 г. пачала працаваць у СМІ, была карэспандэнтам газеты "Красный воин", газеты "На Боевом посту", "ВВС сегодня", працавала рэдактарам аддзела гарадоў праграмы "Новости" (тэлеканал RenTV, ТСН), кіраўніком піяр-аддзела, галоўным рэдактарам праграмы "Крылья" у Андрэя Разбаша (тк "ВИД") і інш.

Выкладае ў Інстытуце Журналістыкі і Літаратурнай Творчасці (ІЖЛТ), займаецца журналісцкай і літаратурнай дзейнасцю.

Аўтар зборнікаў вершаў і прозы "Рассвет любви" (2002), "Прилив чистоты" (2003), "Страницы радости моей" (2013), "Обретение надежды", "По тонким нитям судеб" (2019), "И во сне нет душе покоя" (2019), "По тонким нитям судеб. Батюшки (2020)" і інш.

Н.М. Драбышэўская ўзнагароджана ордэнам Ламаносава за заслугі і вялікі асабісты ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама медалём "За працоўную доблесць", медалём Рускай праваслаўнай царквы святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага.

Жыве ў Маскве.


Літаратура:

  1. Дробышевская, Н. Обретение надежды : проза / Надежда Дробышевская. — Москва : Граница, 2017. — 304 с.
  2. Драбышэўская, Н. Гучыць адвечны покліч  / Надзея Драбышэўская // Магілёўскія ведамасці. — 2017. — 17 студзеня. — С. 9
  3. Драбышэўская, Н. Обретение надежды / Надзея Драбышэўская // Магілёўскія ведамасці. — 2019. — 24 снежня. — С. 11.
  4. Дробышевская, Н. И во сне нет душе покоя : стихи / Надежда Дробышевская — Москва : Издательский дом "Граница", 2019. — 304 с.