Анатоль Уладзіміравіч Багдановіч скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1964), аспірантуру Савета вытворчых сіл пры Дзяржплане СССР (1970).
1964 г. – працаваў у навукова-даследчых эканамічных інстытутах Дзяржплана БССР, Дзяржэканамплана i Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, у Мінскім філіяле Цэнтральнага навукова-даследчага i праектнага Інстытута па градабудаўніцтву дзяржграмадзянбуда СССР.
1995 г. – намеснік дырэктара па навуковай працы.
1998 г. – першы намеснік дырэктара НДЭІ Міністэрства эканомікі Рспублікі Беларусь.
1966 г. – прымаў удзел у распрацоўцы "Схемы развіцця i размяшчэння вытворчых сіл Беларускай ССР…" за агульны перыяд з 1971 да 2010 г.
З'яўляўся адказным выканаўцам раздзела па рэгіянальнай палітыцы Праграмы перахода Беларускай ССР да рыначнай эканомікі (1990), Канцэпцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларускай ССР на перыяд да 2010 года (1991), Праграмы структурнай перабудовы эканомікі Рэспублікі Беларусь (1993).
Быў адным з адказных распрацоўшчыкаў "Асноўных накірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гады" (1996), Канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь (1997), Канцэпцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2015 года (1998).
Аўтар больш за 120 навуковых прац у галіне эканомікі, эканамічнай геаграфіі: "Города Белоруссии. Краткий экономический очерк" (1967), "Национальная стратегия устойчивого развития Республики Беларусь (1997)" і інш.
Літаратура: