Рыгор Аляксандравіч Худалееў скончыў Аб'яднаную Беларускую ваенную школу (1930), Ваенную акадэмію (1947).
1924 г. – служыў у Чырвонай Арміі.
1941 г. – удзельнік абарончых баёў у раёнах Несвіжа, Слуцка, Крычава, Клімавіч, на Беразіне, Друці, Маскоўскай бітвы, вызвалення Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы.
23.06.1944 г. – вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 г. Пад яго камандаваннем артылерысты 306-й стралковай дывізіі ўдзельнічалі ў прарыве абароны ворага на тэрыторыі Сіроцінскага раёна. Ён умела кіраваў баявымі дзеяннямі пры прарыве абарончай паласы праціўніка ў раёне гарадскога пасёлка Шуміліна Віцебскай вобласці.
22.06.1944 г. – прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за паспяховыя баявыя дзеянні пры ажыццяўленні аперацыі, асабістую мужнасць у баях.
Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём "Залатая Зорка".
Пасля вайны Р.А. Худалееў працягваў вайсковую службу. У радах Савецкай Арміі да 1955 г., дзе займаў высокія камандныя пасады.
З 1955 г. знаходзіўся ў адстаўцы.
3 ліпеня 1964 г. Р.А. Худалееў памёр.
Літаратура: