Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі скончыў факультэт журналicтыкі БДУ iмя У.I. Леніна (1950), acпірантуру пры кафедры тэорыі i практыкі савецкай журналістыкі.
1943 г. – служыў у Чырвонай Арміі.
Ваяваў на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Летам 1944 г. пад Кобрынам быў паранены. Узнагароджаны ордэнам "Айчыннай вайны I ступені", двумя медалямі "За адвагу".
1946 г. – дэмабілізаваны. Працаваў у рэдакцыях газет "Савецкі селянін" i "Калгасная праўда".
1953 г. – працаваў на факультэце журналістыкі спачатку ў якасці выкладчыка, дацэнта кафедры тэорыі i практыкі савецкага друку, пазней яе загадчыкам.
Даследаваў праблемы стылістыкі беларускай мовы i стылістыкі газетных жанраў, зрабіў першыя спробы стылістычнай характарыстыкі лексічных i фразеалагічных сродкаў беларускай мовы з пункту гледжання ix практычнага выкарыстання ў розных стылях i жанрах, распрацаваў пытанні марфалагічнай i cінтаксічнай стылістыкі.
За навуковую i педагагічную дзейнасць узнагароджаны граматамі Вярхоўнага Савета БССР i Ганаровым знакам Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР "За выдатныя поспехі ў рабоце".
1996 г. – удастоены высокай узнагароды "Залужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".
24 сакавіка 2012 г. – М.Я. Цікоцкі памёр.
Літаратура: