Кім Лазаравіч Грыневіч скончыў Рагачоўскi педтэхнікум, творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута, літаратурны факультэт Ленінградскага педінстытута (1941).
Працаваў на новабудоўлях, карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газеты "Рабочий", сакратаром рэспубліканскага ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі.
16.03.1933 г. – арыштаваны.
10.08.1933 г. – асуджаны на два гады адміністрацыйнай ссылкі ў г. Сары-Атач Паўднёва-Казахстанскай вобласці.
1937–1941 гг. – настаўнічаў у школах г. Балагое.
Працаваў настаўнікам у школе саўгаснага вучнёўства. Праз год прызначаны інспектарам РАНА.
Служыў у Чырвонай Арміі.
Аўтар кнігі паэзіі "На бераг". Вершы прысвячаліся будаўнікам, мулярам, трактарыстам, селькорам. Вершы aпошніх гадоў жыцця не зберагліся.
3 сакавіка 1941 г. К. Грыневіч памёр.
Літаратура: