Вітольд Каятанавіч Бялыніцкі-Біруля скончыў Кіеўскую малявальную школу М.І. Мурашкі (1889), Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1896).

1897 г. – сістэматычна выстаўляў свае карціны на выставах Маскоўскага аб'яднання аматараў мастацтва i Маскоўскага таварыства мастакоў.

Член Таварыства перасоўных выстаў з 1904.

Сярод значных работ: лірычныя пейзажы "З ваколіц Пяцігорска" (1892), "Веснавы дзень" (1902), "У канцы зімы" (1907); палотны патрыятычнага гучання "Чырвоная армія ў лясах Карэліі", "Па слядах фашысцкіх варвараў" (1942); палотны пра прыроду беларускай зямлі "Беларусь. Пачатак лета", "Зялёны май", "Зязелянелі беларускія бярозкі".

Удзельнічаў у арганізацыі мастацкай выставы, прысвечанай 25-годдзю БССР.

У г.п. Бялынічы адкрыты Бялыніцкі мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, у Магілёве – мастацкі музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Яго карціны экспануюцца  на pycкіх і замежных выставах.

18 чэрвеня 1957 г В.К. Бялыніцкі-Біруля памёр.


Літаратура:

  1. Адамовіч, С. Чалавек перламутравага неба / Святлана Адамовіч // Родная прырода. — 2010. –—№ 5. — С. 49.
  2. Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культуры / адказны за выпуск А. М. Сасім. — Мінск, 2008. — С. 265—267.
  3. Гібок-Гібкоўскі, А. С. Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Жывапісец дзвюх эпох / А. С. Гібок-Гібкоўскі // Народная асвета. — 2010. — № 10. — С. 83—86.
  4. Крэпак, Б. "Усім сэрцам з вамі, дарагія землякі!" / Барыс Крэпак // Культура. — 2010. — 25 снежня. — С. 15.
  5. Строгіна, С. Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каэтанавіч / Святлана Строгіна // Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. — Мінск, 2009. — С. 34—40.