Фёдар Спірыдонавіч Шымкевіч скончыў духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію (1827).
Працаваў выкладчыкам нямецкай мовы, намеснікам бібліятэкара Кіеўскай духоўнай акадэміі, начальнікам гаспадарчага дэпартамента Міністэрства ўнутраных спраў у Санкт-Пецярбургу, членам Прыказа грамадскага апекавання ў Кіеве.
Стварыў першы ў гісторыі айчыннай лексікаграфіі этымалагічны слоўнік рускай мовы "Караняслоў рускай мовы, параўнаны з yciмі найгалоўнейшымі славянскімі гаворкамі i з дваццацю чатырма замежнымі мовамі" (1842).
У 1378 артыкулах гэтага слоўніка паказана ўтварэнне розных слоў ад першапачатковых лексічных каранёў. Сярод гэтых утварэнняў пададзена больш за 880 беларускіх слоў. На кожныя 3 слоўнікавыя гнязды "Караняслова" прыпадае ў сярэднім па 2 беларускіх словы.
Даследаваў старарускія летапісы i iншыя помнікі рускай, беларускай i ўкраінскіх моў i літаратур.
Аўтар прац "Погляд на расійскія летапісы ў філалагічных адносінах", "Апісанне рукапісаў, якія знаходзяцца
ў бібліятэцы Кіеўскай акадэміі".
Сярод рукапіснай спадчыны слоўнікі беларускай, украінскай, сербахарвацкай, верхнялужыцкай, гоцкай і славянскай моў, "Нямецкая граматыка" і інш.
Шэраг дакументаў захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным apxiвe Украіны ў Kieвe.
15 красавіка 1843 г. Ф.С. Шымкевіч памёр.
Літаратура: