Іван Якаўлевіч Яшкін скончыў Магілёўскі педінстытут (1954).

1957–1959 гг. – працаваў у Полацкім педінстытуце.

1959 г. – у Інстытуце мавазнаўства АН Беларусі.

1964 г. – Правадзейны член Геаграфічнага таварыства беларускага філіяла пры АН Беларусі.

1977 г. – старшы навуковы супрацоўнік.

Даследаваў беларускую дыялекталогію, лексікалогію, гісторыю беларускай літаратурнай мовы, тэрміналогію, анамастыку, этнаграфію, фалькларыстыку.

Аўтар прац "Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія" (1971), "Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Фанетыка" (1979).

Адзін са складальнікаў "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы" (т.1–2, 1977–1978; т. 5, 1982), "Тураўскага слоўніка" (т. 1–4, 1982–1985).

Прымаў удзел у зборы матэрыялаў для "Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы" у 1963 г., "Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа" у 1964–1974 гг., зборы матэрыялау, укладанні i выданні лінгвагеаграфічных артыкулаў "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" у 5 тамах (1971–1985 i да 1998).

Удзельнічаў у выданні "Лексічнага атласа белаpycкіх народных гаворак" ("Раслінны i жывёльны свет", т. 1, 1993; "Сельская гаспадарка", т. 2, 1994; "Чалавек", т. 3, 1996; "Побыт", т. 4, 1997; "Семантыка. Словаўтварэнне. Націск", т. 5, 1998), а таксама ў зборы матэрыялаў i распрацоўцы навуковых тэм "Лінгвістычны атлас Еўропы" (1985–1990), "Усходнеславянскія iзaгалосы" (1986–1991), "Слоўніка гаворак паўднёва-заходняй Віцебшчыны" (1986–1998), "Вывучэнне беларускіх, літоўскіх, польскіх i рускіх гаворак на тэрыторыі ўзаемадзеяння балтыйскіх i славянскіх моў" (1988–1990).

23 кастрычніка 2016 г. І.Я. Яшкевіч памёр.


Літаратура:

  1. Віншуем юбіляра! // Роднае слова. — 2007. — № 2. — С. 26.
  2. Сакалоў,Г. Слоўнік нашага земляка / Георгій Сакалоў // Прысожскі край (Слаўгарад). — 2009. — 21 кастрычніка. — С. 3.
  3. Юрчанка, Г. У роднае слова ўлюблёны / Г. Юрчанка // Літаратура і мастацтва. — 2002. — 15 лютага. — С. 12.
  4. Яшкин Иван Яковлевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 739.
  5. Яшкін Іван Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2003. — Т. 18. ч. 1. — С. 324.