Людміла Фёдараўна Паўлікава (Хейдарава) скончыла факультэт прыкладной матэматыкі БДУ.
1974 г. – працавала старшым інжынерам НДІ электронна-вылічальных машын у Miнску.
1980 г. – вядучы канструктар Беларускага навукова-даследчага i праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі i кіравання будаўніцтвам пры Дзяржбудзе БССР.
1985 г. – вядучы інжынер Мінскага навукова-даследчага праектнага інстытута.
1988 г. – рэдактар, а з 1991 г. – намеснік галоўнага рэдактара творчага аб'яднання літаратурна-мастацкіх i пастановачных праграм Беларускага тэлебачання.
Вершы паэтэсы змяшчаюцца ў зборніку "Дзень паэзіі", часопісах "Полымя", "Вожык", "Работніца i сялянка", у рэспубліканскіх газетах.
Аўтар кніг: "Адведзіны рамонкавай паляны", "Тваё святло", "Купанне ў росах", "I засталася каса ў пракосе" (1988).
Член СП Беларусі з 1985 г.
Узнагароджана Прэміяй года (1980) за першую падборку вершаў, надрукаваную ў часопісе "Маладосць".
Літаратура: