Мікалай Паўлавіч Кніга скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1919), аспірантуру (1934).
1941–1945 гг. – ўдзельнічаў у арганізацыі партызанскай барацьбы на Клічаўшчыне. Узначальваў медыцынскае абслугоўванне партызан i грамадзянскага насельніцтва
1944 г. – узначальваў санітарны аддзел ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкаме партыі.
Загадваў Аршанскім i Полацкім акружнымі аддзеламі аховы здароўя.
1944 г. – працуе ў Мінскім медыцынскім інстытуце.
1952 г. – загадчык кафедры оталарынгалогіі.
1958 г. – галоўны оталарынголаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
1962 г. –узначальваў навуковае таварыства оталарынголагаў Беларусі.
Аўтар звыш 60 навуковых прац, большасць якіх прысвечана праблемам склеромы. З'яўляўся арганізатарам шэрага Міжрэспубліканскіх навуковых канферэнцый па праблеме склеромы, удзельнікам Усесаюзных канферэнцый па отарынгалогіі.
За заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны i за доблесную працу ў пасляваенныя гады ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалём "Партызану Айчыннай вайны I ступені", двума ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, значком "Выдатнік аховы здароўя".
19 снежня 1972 г. М.П. Kніга памёр.
Літаратура: