Аляксандр Пятровіч Ігнаценка скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру ( 1958).

1966–1978 – выкладчык, намеснік дэкана завочнага і гістарычнага факультэтаў.

1989–1994 гг. – загадваў кафедрай гісторыі БССР (пазней – гісторыі Беларусі).

А.П. Ігнаценка з'яўляўся старшынёй праблемнага навуковага савета ўніверсітэта па гісторыі Беларусі, членам, вучоным сакратаром, намеснікам старшыні спецыялізаванага савета ўніверсітэта па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый у галіне гістарычных навук.

Пад яго кіраўніцтвам 10 чалавек абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Узнагароджаны знакам "За выдатныя поспехі ў працы вышэйшай адукацыі СССР".

Даследаваў пытанні сацыяльна-эканамічнай і палітычнай гісторыі Беларусі другой паловы XVII–XVIII ст.

Аўтар манаграфій, раздзелаў у навучальных дапаможніках: "Рамесная вытворчасць у гарадах Беларусі ў XVII–XVIII стст." (1963), "Руска-беларускія сувязі ў другой палове XVII ст." (1972), "Барацьба беларускага народа за ўз'яднанне з Расіяй (другая палова XVII-XVIII ст.)" (1974), "Гісторыя БССР. ч. 1 " (1981), "Гісторыя Беларусі" (1994, 1996); зборнікаў дакументаў па агульным праблемам гістарычнага і філалагічнага напрамку ведаў: "Уводзіны ў гісторыю БССР" (1965).

З'яўляецца сааўтарам зборнікаў: "Руска-беларускія сувязі (1570–1667 гг.)" (1963, у суаўт. З. Л.Л. Абэцэдарскі),  і "Руска-беларускія сувязі ў другой палове XVII ст. (1667–1686 гг.)" (1972, у суаўт. З.Л. Абэцэдарскі), "Старажытнаруская мова" (1968, 1970, 1977, у суаўт. З М.С. Мажэйка), "Хрэстаматыя па гісторыі Беларусі. Са старажытных часоў да 1917 г." (1977, у суаўт. з У.Н. Сідарцовым).

Пад яго кіраўніцтвам распрацоўваліся і выдаваліся праграмы па гісторыі Беларусі для студэнтаў гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў.

Аўтар звыш 100 навуковых прац.

1 мая1998 г. А.П. Ігнаценка памёр.


Літаратура:

  1. Игнатенко Александр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редакционная коллегия Г. П. Пашков и др. — Минск., 2006. — Т. 3. — С. 709.
  2. Ігнаценка Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдакцыйная калегія Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 162.
  3. Ігнаценка Аляксандр Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. / рэдакцыйная калегія Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 471.