Афанасій Зіноўевіч Каравацкі скончыў 2-х класнае вучылішча (1916), вадалазную школу пры Цэнтральнай вадалазнай базе ў Ленінградзе (1922) і 2-ія камандныя курсы (1923), Ваенна-тэарытычную школу РСЧА ў Ленінградзе (1925), Качынскую 1-ую ваенную школу лётчыкаў у Севастопалі, школу паветранага бою ў Серпухаве (1927), курсы ўдасканалення начальніцкага саставу (КУНС), Ваенна-паветраныя сілы (ВПС) пры Акадэміі імя Жукоўскага (1933), Вышэйшую лётна-тактычную школу ВПС у Ліпецку (1937).
1919 г. – служыў у Чырвонай Арміі.
1933–1937 г. – служыў у 14-ай цяжка-бамбардзіровачнай авіяэскадрыллі.
1938–1940 гг. – служыў у 41-ай бамбардзіровачнай авіяэскадрыллі ў Варонежы, 7-ай бамбардзіровачнай авіябрыгадзе ў Запарожжы камандзірам эскадрыллі і памочнікам камандзіра брыгады.
29.11.1939 г. – прысвоена званне палкоўніка.
1941–1942 гг. – ваяваў на Заходнім, Паўночна-Заходнім франтах у саставе 35-ай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі, на Крымскім, Паўночна-Каўказскім франтах у складзе 132-ой бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі. Назначаны камандзірам дывізіі.
10.11.1942 г. – прысвоена званне генерал-маёра авіяцыі.
1942 г. – ваяваў на Бранскім, Цэнтральным, Беларускім франтах у саставе 3-га бамбардзіровачнага авіяцыйнага корпуса – камандзір корпуса.
1945 г. – ваяваў у саставе групы савецкіх войск у Германіі.
Бамбардзіроўшчыкі 3-га бамбардзіровачнага авіяцыйнага корпуса 16-ай паветранай Арміі генерала Каравацкага бамбілі варожыя ўмацаванні, механізаваныя калоны, пераправы праз рэкі, масты, дастаўлялі зброю і прадукты харчавання партызанам, аказвалі падтрымку наземным вайскам 65-ай і 2-ой танкавых Армій, прымалі ўдзел у беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён", у баях на Вісла-Одэрскім плацдарме, вызвалялі Польшчу, Германію, падтрымлівалі наземныя войскі пры штурме Берліна.
Корпус 16-ай паветранай Арміі генерала Каравацкага вызначыўся пры вызваленні Бабруйска і ў баях пад Берлінам.
1948–1954 гг. – у Таўрыйскай ваеннай акрузе (г. Сімферопаль) – начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі, памочнік камандзіра ВПС акругі.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма Чырвонага Сцяга, трыма Суворава 1, 3 ступеняў, ордэнам Кутузава 2 ступені, Залатым Крыжам "Віртуці Мілітары".
З чэрвеня 1954 г. звольнены ў запас па хваробе. Жыў у Сімферопалі.
3 сакавіка 1980 г. А.З. Каравацкі памёр.
Літаратура: