Антон Пятровіч Нядзвецкі скончыў Ленінградскі горны інстытут (1934).
1932–1939 гг. – працаваў у Цэнтральным навукова-доследным геолагаразведачным інстытуце ў якасці супрацоўнікa Таджыкска-Памірскай экспедыцыі АН СССР.
1939 –1953 гг. – у Таджыкскім геалагічным упраўленні.
1947 г. – галоўны геолаг Таджыкскага геалагічнага упраўлення.
1953–1957 гг. – віцэ-прэзідэнт АН Таджыкістана.
1957–1960 гг. – намеснік старшыні Дзяржаўнага навукова-тэхнічнага камітэта СМ ТССР.
Узначальваў Таджыкскі філіял Геаграфічнага таварыства СССР.
Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны рэгіянальнай геалогіі i карысным выкапням Таджыкістана, выяўленню геалагічнай будовы Паміра і цэнтральнага Таджыкістана, заканамернасцям распаўсюджвання поліметалічных і рэдказямельных радовішчаў Паміра, Зераўшана-Гісарскай горнай вобласці і Карамазара.
А.П. Нядзвецкі – першаадкрывальнік аднаго з найбуйнейшых у Сярэдняй Азіі сурмяна-іртутных радовішчаў.
Пры яго ўдзеле створаны геалагічныя карты Таджыксай ССР розных маштабаў, якія сталі асновай для пошукаў, разведкі і адкрыцця многіх радовішчаў карысных выкапняў. Свае навуковыя працы друкаваў у "Докладах АН Таджикской ССР", "Известиях АН Таджикской ССР" i "Трудах Института геологии АН Таджикской ССР".
18 cтудзеня 1992 г А.П. Нядзвецкі памёр. Пахаваны ў Душанбе.
Літаратура: