Сцяпан Фёдаравіч Шутаў скончыў Маскоўскую аб'яднаную ваенную школу (1927), Ваенна палітычныя курсы (1930), акадэмічныя курсы ўдасканалення камсастава (1937,1943).
1917 г. – служыў у Чырвонай Арміі. Ваяваў з кайзераўскімі i белапольскімі акупантамі.
1918 г. – партызан у Бабруйскім павеце.
1927–1940 гг. – камандзір ўзвода, памочнік камандзіра і камандзір эскадрону, камандзір танкавай роты, батальёна.
У гады Грамадзянскай вайны прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з інтэрвентамі ў радах 1-й Коннай Арміі С.М. Будзённага, у разгроме нацыяналістычных банд пад Шкловам і Магілёвам.
1941 г. – ваяваў на Западным, Заходнім, Волхаўскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах.
1943 г. – асабліва вызначыўся умелым кіраўніцтвам часткамі брыгады пры фарсіраванні Дняпра i вызваленні Kiевa.
10.01.1944 г. – за ўмелае камандаванне брыгадай, acaбіcтyю мужнасць i храбрасць прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
1944 г. – танкісты 20-й гвардзейскай брыгады на тэрыторыі Румыніі на чале з С.Ф. Шутавым вызначыліся ў Яска-Кішынёўскай апераціі.
13.09.1944 г. – Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне двойчы Героя Савецкага Саюза.
Быў цяжка паранены, пасля шпіталя вымушаны выйсці ў адстаўку.
У пасляваенныя гады прымаў актыўны ўдзел у жыцці рэспублікі, выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР i БССР.
1946–1947 гг. – працаваў намеснікам міністра сацыяльнага забеспячэння БССР, затым членам парткамісіі пры ЦК КПБ.
1946–1950 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.
1951–1955 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Апошнія гады жыў у Кіеве. Аўтар кніг "Всегда в строю" (1950) і "Красные стрелы" (1963).
17 красавіка 1961 г. С.Ф. Шутаў памёр. У 1949 г. на яго радзіме ўстаноўлены бюст. Імя героя носяць вуліцы ў Kiеве, Бабруйску, Глуску, Гарадоцкая сярэдняя школа ў Глускім раёне.
Літаратура: