Мікалай Кірылавіч Малюшыцкі скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1898).

1900 г. – выкладчык Кіеўскага палітэхнічнага інстытута.

1914 г. – дырэктар, загадчык аддзела Кіеўскай краёвай  сельскагаспадарчай доследнай станцыі.

1921 г. – загадчык кафедры Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута.

Адначасова з 1928 г. – дырэктар Цэнтральнай бульбяной доследнай станцыі БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі.

1927–1928 гг. – сапраўдны член Інбелкульта.

1928 г. – член Прэзідыўма Беларускай АН.

Асноўныя працы па aгpaxiміі, прыкладной батаніцы, селекцыі, агратэхніцы культурных раслін, развіццю i ўраджайнасці збожжавых культур, па вывучэнні ўплыву асматычнага ціску глебавага раствора на рост, развіццё, ураджайнасці збожжавых культур, цукровых буракоў і бульбы.

Апублікаваў каля 20 навуковых прац.

28 жніўня 1929 г. М.К. Малюшыцкі памёр.


Літаратура:

  1. Карпечанка, М. Акадэмік Мікалай Малюшыцкі / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю (Бялынічы). — 2012. — 21 студзеня. — С. 2.
  2. Малюшыцкі Мікалай Кірылавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 51—52.
  3. Малюшицкий Николай Кириллович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 638.
  4. Малюшицкий Николай Кириллович // Национальная Академия наук Беларуси: персональный состав. 1928–1998 / составитель О. А. Гапоненко. – 2-е издание, дополненное. — Минск, 1999. — С. 91.
  5. Малюшицкий Николай Кириллович // Национальная Академия наук Беларуси : энциклопедический справочник / Национальная Академия наук Беларуси ; [редколлегия: В. Г. Гусаков (главный редактор) и др.]. — Минск, 2017— С. 323.