Стратонік Ільіч Жбанкоў скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры (1930–1933).
1913 г. – служыў у арміі.
У гады Першай сусветнай вайны вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод матросаў Балтыйскага флоту.
1917 г. – старшыня флоцкага камітэта дывізіёна падводных лодак.
Удзельнічаў у стварэнні валаснога рэўкама ў Касцюковічах, партыйнай арганізацыі і атрада Чырвонай гвардыі ў Клімавіцкім павеце.
1917–1918 гг. – старшыня Клімавіцкага павятовага выканкама. Удзельнічаў у стварэнні валаснога рэвалюцыйнага камітэта ў Касцюковічах. Дэлегат ІV Магілёўскага губернскага з'езда сялянскіх дэпутатаў, ІІІ Усерасійскага з'езда Саветаў сялянскіх дэпутатаў, V Усерасійскага з'езда Саветаў.
1919 г. – старшыня Гомельскага гаркама РКП(б), член ваеннага савета Гомельскага раёна.
1920 г. – інспектар палітаддзела Чырвонай Арміі на Украіне.
1921–1924 гг. – ваенны камісар пагранічнай брыгады арміі, сакратар партячэйкі ВНК.
1930 г. – у апараце ЦК КП(б).
1936 г. – начальнік Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў СССР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у органах НКУС, палкоўнік.
10 лютага 1968 г.С.І. Жбанкоў памёр. Імем С.І. Жбанкова названы вуліцы ў Касцюковічах, Магілёве. Яго імя носіць піянерская дружына Каніцкай сярэдняй школы.
Літаратура: