Мікалай Міхайлавіч Федарэнка скончыў Магілёўскую гарадскую студыю выяўленчага мастацтва (1941).
Удельнік Вялікай Айчыннай вайны, франтавымі дарогамі прайшоў да Берліна. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Магілёў i заняўся творчай дзейнасцю.
З 1957 г. удзельнічаў у мастацкіх вернісажах.
Працаваў пераважна ў жанры індустрыяльнага і лірычнага пейзажу. Аўтар твораў "Бярозкі. Восень" (1960), "Апошнія промні" (1961), "Восень" (1962), "Пуск Чыгірынскай ГЭС" (1963), "Індустрыяльны матыў" (1965), "Калгасныя фермы" (1967), "Пачатак вясны" (1968), "Крычаўскі цэментны завод" (1971), "Магілёўская фабрыка штучнага валакна" (1971), "Мая Магілёўшчына" (1986) і інш. Яго творы вызначаюцца пластычнай завершанасцю, гарманічным каларытам, эмацыянальнай насычанасцю, ясным светаадчуваннем.
У 1962 г. прыняты ў члены Саюза мастакоў Беларусі.
1 верасня 2000 г. М.М. Федарэнка памёр.
Літаратура: