Геральд Баляслававіч Асвяцінскі скончыў Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна ( (1955), Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А.В. Луначарскага (1965).
1955 г. – працаваў у Маладзечанскім абкаме камсамола.
1957– займаў пасаду першага сакратара у Глыбоцкім райкаме камсамола.
1960 г. – намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, а праз кароткі час – начальнік аддзела культасветустаноў і мастацтва.
1963 г. – начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення культуры.
1965–1994 гг. і 2001–2006 гг. – быў дырэктарам, намеснікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Коласа (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа). Кіраўнік арганізоўваў гастролі па самых буйных цэнтрах Расіі, Украіны, Прыбалтыкі. Тэатр не раз выязджаў на гастролі ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Харкаў, Львоў, Каўнас, Талін, дзе з поспехам прадстаўляў беларускае тэатральнае мастацтва.
1974 г. – пачаў займацца краязнаўчай працай: вывучаць гісторыю возера Коставічы, вёскі Курына, шляху з Гарадка на Вымна.
1985 г. – на базе Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа нарадзіўся тэатр "Лялька".
Г. Асвяцінскі садзейнічаў стварэнню рэпертуару, які складаўся са спектакляў для дзяцей на аснове лепшых твораў беларускай і замежнай літаратуры, многа намаганняў прыклаў для наладжвання трывалых творчых сувязей з шэрагам лялечных калектываў Беларусі і замежжа.
Аўтар аповесці "Дзеці таямнічага хутара Рудня" (1981), дзе расказвае пра сваё партызанскае дзяцінства.
12 мая 2006 г. Г.Б. Асвяцінскі памёр.
Літаратура: