Iван Адамавіч Лапянкоў працавау ў розных галінах народнай гаспадаркі.
1939–1940 гг. – удзельнік Савецка-фінляндскай вайны.
1940 г. – працаваў начальнікам аддзялення інкасацыі Ачынскага раёна Краснаярскага краю.
1941 г.– служыў у Чырвонай Арміі.
Ваяваў на Заходнім, Калінінскім, Bapoнежскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах.
Асабліва вызначыўся 18 ліпеня 1944 г. намеснік камандзіра мотастралковага батальёна 20-й гвардзейскай механізаванай брыгады 8-га гвардзейскага механізаванага корпуса 1-й гвардзейскай танкавай арміі пры фарсіраванні ракі Заходні Буг ля с. Дабрачын Сакольскага раёна Львоўскай вобласці.
30.07.1944 г. – з групай аўтаматчыкаў разведаў месца для фарсіравання Віслы ў раёне г. Баранаў-Сандамірскі (Польшча), знішчыў каля 40 гітлераўцаў, захапіў 2 лодкі, пераправіўся цераз раку i замацаваўся на левым беразе.
1944 г. – прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Пасля дэмабілізацыі працаваў у Ачынскім аддзяленні Дзяржбанка. Выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета.
15 снежня 1972 г. І.А. Лапянкоў памёр. Яго імем названа вулiца ў Ачынску; на доме, дзе ён жыў – устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура: