Міхаіл Яўсеевіч Камароў скончыў ваенную школу спецслужб Ваенна-паветраных сіл РККА г. Масквы (1935), Ваенна-электратэхнічную акадэмію ў г. Ленінградзе (1941).
1931 г. – паступіў у Маскоўскі сельгастэхнікум, праз год, пасля рэарганізацыі гэтай навучальнай установы, вучобу спыніў. Працаваў на заводзе ў г. Падольску.
1935 г. – служыў у 5-й авіяцыйнай эскадрыльі ў Віцебску.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: выконваў задачы па ахове Беламорканала ад налётаў нямецкай авіяцыі, быў начальнікам сувязі 122-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі Карэльскага фронту ў Мурманску, памочнікам начальніка сувязі ваенна-паветраных сіл Заходняга фронту супрацьпаветранай абароны Масквы.
1946 г. – памочнік начальніка сувязі 9-га Варонежскага знішчальнага корпуса супрацьпаветранай абароны.
1946–1960 гг. – начальнік войск сувязі паветрана-знішчальнай арміі супрпацьпаветранай абароны ў Львове, Харкаве, Маскве.
1961 г. – у адстаўцы. Працаваў у канструктарскім бюро машынабудаўнічага завода ў якасці інжынера-канструктара.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, двума Айчыннай вайны, медалямі, знакам "Ганаровы радыст СССР".Літаратура: