Ніна Рыгораўна Фядзяева скончыла студыю пры Ленінградскім Чырвоным тэатры (1936). Працавала ў тэатрах Ленінграда, Жданава, Петразоводска.

1957–1976 гг. – працавала ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Выконвала ролі характарных, драматычных геpaiнь. Творчасці ўласцівы высокая сцэнічная культура, дакладнасць унутранай распрацоўкі вобразаў. Лепшыя poлі ў Магілёўскім тэатры: Альжбета, Паланея ("Паўлінка", "Прымакі" Я. Купалы), пані Мура ("Мурын Бор" I. Ісачанкі), Карпінская ("Гэта было ў Магілёве" Я. Тарасава), Клаўдзія Пятроўна ("Ленінградскі праспект" I. Штока), Алена Андрэеўна ("Дзядзька Ваня" А. Чэхава), Кручыніна і Матрона ("Без віны вінаватыя" і "Гарачае сэрца" А. Астроўскага), Дульская ("Мараль пані Дульскай" Г. Запольскай), місіс Сэвідж ("Дзіўная місіс Сэвідж" Дж. Патрыка) i інш.

6 снежня 1990 г. H.Р. Фядзяева памерла.


Літаратура:

  1. Фядзяева Hіна Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 510.
  2. Федзяева Нина Григорьевна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. /
  3. редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 356.
  4. Фядзяева Hіна Рыгораўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 495.
  5. Фядзяева Hіна Рыгораўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / галоўны рэдактар І. П. Шамякін. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 429.