Соф'я Ёселеўна Гінзбург скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1947), аспірантуру Інстытута тэарэтычнай медыцыны (цяпер Інстытут фізіялогіі) АН БССР.

1948 г. – працавала ў Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук БССР.

1985 г. – у Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і радыебіялогіі.

С. Гінзбург працавала ў цесным кантакце з экспедыцыяй вірусолага прафесара М.П. Чумакова, па вывучэнню узбуджальніка поліяміэліту, пастаўляючы для вірусалагічных даследаванняў паталагічны матэрыял.

С. Гінзбург для вызначэння стану сардэчна-сасудзістай сістэмы ўпершыню выкарыстала метад электракардыяграфіі.

Матэрыялы даследаванняў былі абагульнены ў кандыдацкай дысертацыі "Востры поліяміэліт (клінічныя назіранні і клініка-фізіялагічныя даследаванні)" (1954).

1954 г. – працуе у лабараторыі клінічнай нейрафізіялогіі Інстытута фізіялогіі пад кіраўніцтвам буйнога вучонага, акадэміка Д.А. Маркава. Перад маладым вучоным была пастаўлена важная задача: авалодаць метадам электраэнцэфалаграфіі, рэгістрацыі і аналізу біятокаў галаўнога мозгу, вывучыць іх значэнне для дыягназу розных захворванняў мозгу.

С.Ё. Гінзбург займаецца вывучэннем методыкі электраэнцэфалаграфіі ў Маскве ў Інстытуце нейрахірургіі імя М.Н.Бурдэнкі і інстытуце неўралогіі АМН ССР.

Аўтар прац па даследаванні захворванні кары галаўнога мозгу, электрычнай актыўнасці і гемадынамікі галаўнога мозгу пры парушэнні мазгавога кровазвароту; па дыягностыцы стану галоўнага мозгу пры комплексным лячэнні анкалагічных хворых.

Аўтар даследаванняў: "Праблемы сасудзістай нейрахірургіі" (1962), "Вопросы нейрохирургии" (1963), "Актуальныя пытанні электрафізіялогіі і неўралогіі" (1968), манаграфія "Электрычная актыўнасць і гемадынаміка галаўнога мозгу пры аклюзіі мазгавых артэрый" (1974).

Аўтар звыш за 90 прац.

25 жніўня 1994 г. С.Ё. Гінзбург памерла.

Літаратура:

  1. Гінзбург Соня Ёселеўна // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. / рэдакцыйная калегія Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск, 1997. — Т.5. — С. 250—251.
  2. Юрчанка, Г. Вернасць абавязку / Г. Юрчанка // Святло Кастрычніка (Мсціслаў). — 1978. — 9 снежня. — С. 4.