Юрый Альфрэдавіч Дарашкевіч скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1985).
Аўтар размалёвак і вітражоў для радыётэхнічнага каледжа і Сувораўскага вучылішча ў Мінску (1989).
Працуе пераважна ў жанры станкавага жывапісу. Распрацоўвае тэмы "Бабы" і "Чашы": "Чаша-аб'ект", "Чаша, знойдзеная ў лесе", "Чаша-вытока", "Чаша цёплая" і інш.
Аформіў спектакль "Цудоўная дудка" ў Гродзенскім тэатры лялек (1988).
Літаратура:
- Дарашкевіч Юрый Альфрэдавіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. / рэдакцыйная калегія Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 51.
- Родам з Асіповіччыны : творцы: Дарашкевіч Юрый Альфрэдавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Асіповіцкага раёна / рэдакцыйная калегія Г. К. Кісялёў. — Мінск, 2002. — С. 628.
- Строгіна, С. Дарашкевіч Юрый Альфрэдавіч / С. Строгіна // Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / С. В. Строгіна. — Мінск, 2009. — С. 58.