Іван Мікалаевіч Ламачэнка скончыў Смаленскі медінстытут (1957), аспірантуру па хірургіі ў Смаленскім медінстытуце
1957–1962 гг. – працаваў урачом-хірургам, галоўным урачом, загадчыкам раённага аддзела аховы здароўя ў Пскоўскай вобласці.
1965–1971 гг. – асістэнт і дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі.
1971 г. – загадчык кафедры дзіцячай хірургіі з траўматалогіяй і артапедыяй.
Яго намаганнямі створаны і паспяхова працуюць у Смаленску 4 абласныя спецыялізаваныя аддзяленні на 170 ложкаў і дзіцячая хірургічная служба Смаленскай вобласці.
1978–1984 гг. – прарэктар па навуковай працы Смаленскага медінстытута. Выканаў больш за 2 тысячы аперацый.
Аўтар звыш 200 навуковых прац, 16 рацыяналізатарскіх прапаноў, 5 метадычных рэкамендацый і 8 зборнікаў навуковых прац. Ім упершыню ў Расіі і дзяржавах СНД вывучаліся і ўкараняліся плазменны скальпель, ультрагук і лазер для лячэння дзяцей з хірургічнымі захворваннямі.
Член Міжнароднага каардынацыйнага камітэта "Урачы – супраць насілля і вайны".
Узнагароджаны бронзавым медалём Галоўнага камітэта ВДНГ СССР.
Літаратура: