Iван Iгнатавіч Якубоўскі скончыў 2 курса Аршанскага педагагічнага тэхнікума (1932), Беларускую Аб'яднаную ваенную школу імя М. І. Калініна (1934), Ленінградскія бранетанкавыя курсы ўдасканалення камскладу імя А. С. Бубнова (1935).

1932 г. – служыў у Чырвонай Арміі.

1934 г. – служыў камандзірам навучальнага ўзвода ў 27-й Омскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі.

1935 г. – служыў у Беларускай ваеннай акрузе .

1939-1940 гг. – удзельнік Савецка-фінляндскай вайны.

1941 г. – ваяваў на Заходнім, Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтральным, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах.

Удзельнік абарончых баёў пад Мінскам, Магілёвам, Сталінградскай i Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Польшчы, Львоўска-Сандамірскай, Bicла-Одэрскай, Ніжне- i Верхнесілезскіх, Берлінскай i Пражскай аперацый.

Асабліва вызначыўся 7 лістапада 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра, вызваленні Фастава, захопе Сандамірскага плацдарма.

10.01.1944 г. – прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства.

1944–1945 гг. – намеснік камандзіра 6-га, потым 7-га гвардзейскіх танкавых карпусоў.

13.07–29.08.1944 гг. – арганізаваў бой за Перамышль, фарсіраванні ракі Віслы і захоп Сандамірскага плацдарма.

23.09.1944 г. – узнагароджаны другой медалью за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі

13.01–03.02.1945 г. – удзельнік вызвалення Правабярэжнай Украіны і Польшчы, Сандаміра-Сілезскай наступальнай аперацыі.

15.03–31.03.1945 г. – удзельнік вызвалення Верхня-Сілезская наступальнай аперацыі.

Красавік–жнівень 1945 г. – намеснік камандзіра 7-га гвардзейскага танкавага корпуса. Удзельнічаў у Берлінскай і Пражскай аперацыях.

1945–1946 гг. – выконваючы абавязкі намесніка камандзіра танкавай дывізіі ў Цэнтральнай групе войскаў.

Сакавік 1948 г. – 2-гі камандзір гвардзейскай асобнай танкавай дывізіі ў Ленінградскай ваеннай акрузе.

З сакавіка 1949 г. – камандзір 4-тай гвардзейскай Кантэміраўскай асобнай танкавай дывізіі ў Маскоўскай ваеннай акрузе.

З красавіка 1952 г. – камандуючы бранятанкавымі і механізаванымі войскамі Прыкарпацкай ваеннай акрузе.

З 1953–1957 гг. – камандуючы 1-ай гвардзейскай механізаваным войскам у Групе савецкіх войскаў у Германіі.

З 12.04–ліпень 1967 г. – першы намеснік Міністра абароны СССР.

З ліпеня 1967 – лістапад 1976 г. – першы намеснік абароны СССР – галоўнакамандуючы аб'яднанымі ўзброенымі сіламі дзяржаў – удзельніц Варшаўскага дагавора.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1944, 1962, 1968, 1972), ордэнамі Чырвонага Сцяга (1942, 1943, 1944, 1953), ордэнамі Суворава 2-й ступені (06.04.1945, 31.05.1945), ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені (21.08.1943), Чырвонай зоркі (06.11.1947), "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР" 3-й ступені (30.04.1975), Ганаровай зброяй (22.02.1968), медалямі.

У 1970 г. удастоены звання Героя СССР.

Аўтар кніг "Боевое содружество", "Земля в огне" і інш.

30 лістапада 1976 г. І.І. Якубоўскі памёр, пахаваны ля Крамлёўскай сцяны. Яго імем названы Кіеўскае вышэйшае танкавае вучылішча, вуліцы ў Aсіповічах, Бялынічах, Магілёве, Miнскy, Горках – вуліца, завулак, плошча i сквер, устаноўлены бронзавы бюст. На будынку Аршанскага педагагічнага вучылішча, дзе ён вучыўся ўстаноўлена мемарыяльная дошка.


Літаратура:

  1. Долготович, Б. Д. Якубовский Иван Игнатьевич / Б. Д. Долготович, А. А. Коваленя // Созвездие героев земли белорусской / Б. Д. Долготович, А. А. Коваленя. — Минск, 2019. — С. 229.
  2. Единственные в Беларуси Герои Советского Союза, которые отличились дважды... // Земля Могилевская = The Mogilev Land / автор текста Н. С. Борисенко. — Могилев, 2012.— С. 217—218.
  3. Звозников, А. А., Бородин, П. А. Якубовский Иван Игнатьевич (1912–1976) / А. А. Звозников, П. А. Бородин // Белорусы, прославившие Россию. Россияне, прославившие Беларусь : биографический справочник / Постоянный комитет Союзного государства ; [автор текста А. А. Звозников]. — Минск, 2011. — С. 95.
  4. Корнилович, Э. А. Якубовский Иван Игнатьевич / Э. А. Корнилович // Корнилович, Э. А. Беларусь: созвездие политических имен : историко-биографический справочник / Э. А. Корнилович. — Минск, 2009. — С. 322.
  5. Мацкевіч, В. Якубоўскі Іван Ігнатавіч / В. Мацкевіч // Сузор'е беларускага памежжа : беларусы і народжанныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік / старшыня рэдакцыйнай калегіі А. Мальдзіс. — Мінск, 2014. — С. 573.
  6. Шиманский, М. Наш земляк Иван Якубовский и его танкисты / Михаил Шиманский // Шиманский, М. Н. Спасибо, солдаты за Победу! : очерки / Михаил Шиманский. — Минск, 2015. — С. 345—347.
  7. Якубовский Иван Игнатьевич // Их именами названы... Улицы Минска : энциклопедический справочник / редколлегия: В. В. Андриевич и др. — Минск, 2014. — С. 485.
  8. Якубовский Иван Игнатьевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник. — Минск, 2015. — С. 153—154.