Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі скончыў Macкоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава (1946), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1951).
1938 г. – служыў у Чырвонай Арміі
1943–1944 гг. – працаваў ва ўпраўленні кадраў Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання.
1945 г. – загадчык сектара, аддзела Упраўлення кадраў ЦК КП(б).
1951 г. – вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР.
1956 г. – загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР.
1958 г. – загадчык Аддзела прававых навук АН БССР.
1965 г. – загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР
Навуковую дзейнасць прысвяціў юрыдычнай навуцы. Асабістую ўвагу ўдзяляў даследаванням, прысвечаным станаўленню i развіццю дзяржаўнасці Беларусі.
Аўтар больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана калектыўная праца – двухтомнік "Гісторыя дзяржавы i права Беларускай ССР" (1970–1976).
Узнагароджаны ордэнамi Чырвонага Сцяга (1942), "Знак Пашаны" (1949), медалямі.
6 снежня 1978 г. С.П. Mapгунскі памёр.
Літаратура:
- Вучоныя // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чавускага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 2002. — С. 600.
- Маргунскі Сцяпан Парфёнавіч // Энцыклапедыя гіcторыі Беларусі : у 6 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. —Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 73.
- Маргунский Степан Парфенович // Республика Беларусь : энциклопедия :
в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2008. — Т. 4. — С. 646.
- Маргунский Степан Парфенович // Национальная Академия наук Беларуруси: персональный состав. 1922–1998 / состовитель О. А. Гапоненко. – 2-е издание, дополненное. — Минск, 1999. — С. 211—212.
- Маргунский Степан Парфенович // Национальная Академия наук Беларуси : энциклопедический справочник / Национальная Академия наук Беларуси ; [редколлегия: В. Г. Гусаков (главный редактор) и др.]. — Минск, 2017.— С. 324— 325.
- Маргунский Степан Парфенович // Ученые, прославившие Беларусь ; Национальная Академия наук Беларуси, Комиссия по истории науки ; Национальная Академия наук Беларуси, Отделение гуманитарных наук и искусств ; Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа. — Минск, 2017. — С. 230—231.