Юрый Пятровіч Астроўскі скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1974).
1978–1994 гг. – урач-кардыяхірург, загадчык аддзялення кардыяхірургіі 4-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.
1986 г. – абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблеме лячэння сардэчнай недастатковасці пры аперацыях на адкрытым сэрцы, затым доктарскую дысертацыю "Распрацоўка і клінічнае прымяненне пратэзаў клапанаў "Планікс" у хірургіі атрыманых парокаў сэрца".
1994 г. – загадчык лабараторыі хірургіі сэрца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія".
Адначасова з 1999 г. куратар курса сардэчна-сасудзістай хірургіі ў БелМАПА
2001-2004 гг. — намеснік дырэктара РНПЦ "Кардыялогія" па хірургічнай дапамозе.
2008 г. – загадчык кафедры кардыяхірургіі БелМАПА.
У 2009 г. выбраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у 2014 г. – акадэмікам НАН Беларусі, у 2019 г. – замежным членам Расійскай акадэміі навук.
Аўтар 415 навуковых прац, з іх 7 манаграфій, 121 навуковы артыкул, 12 аўтарскіх пасведчанняў.
Член Еўрапейскай Асацыяцыі таракальных і сардэчна-сасудзістых хірургаў, Еўрапейскай Асацыяцыі сардэчна-сасудзістых хірургаў, Еўрапейскага Таварыства кардыёлагаў, Расійскай Асацыяцыі сардэчна-сасудзістых хірургаў, Расійскага Таварыства мініінвазіўных хірургаў.
Літаратура: