Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў скончыў Віцебскі педінстытут (1962).
1962–1971 гг. – працаваў на кафедры малюнка і музыкі Магілёўскага педагагічнага інстытута.
З 1988 г. – працаваў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
Удзельнік мастацкіх выставак з 1965 г.
Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажаў. Галоўнае ў творчасці – паэтычнае спасціжэнне народнага жыцця.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 г.
1992 г. – М. Кірэеву было прысвоена званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь". Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
2012 г. – загадчык кафедры "Малюнак, жывапіс, скульптура" архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Сярод твораў лірычныя камерныя пейзажы, жанравыя палотны, партрэты, нацюрморты: "Зімовы пейзаж" (1965), "Сям'я" (1970), "Доўгі дзень" (1981), "Прысвячэнне Я. Коласу" (1982), "Свята ў Заслаўі" (1983), "Сустрэча" (1989), "Спакуса" (1991), "Сон" (1998), "Галінка вінаграда" (1998), "Песня" (1998), "Галубіка" (2000), "Марозная раніца" (2002), "Зімовы дзень" (2005).
Аўтар партрэтаў мастакоў Л. Шчамялёва (1978), Н. Селяшчука (1983), паэта А. Русака (1983), "Ядвіга" (1988), "Дзяўчына з чырвонай кветкай" (2003), "Фа дыез" (2003); серай "Туманы" (1987), "Дзяўчынка з птушкай" (2000-2005).
Працы адрозніваюцца пластычнай яснасцю выяў, стрыманымі каляровымі рашэннямі, лірычнасцю і метафарычнасцю мастацкай мовы.
Літаратура: