Яфім Львовіч Miнкін скончыў Macкoўcкі гідраметэаралагічны iнcтытyт (1950).
1942 г. – служыў у Чырвонай Арміі. Ваяваў на Сталінградскім, Заходнім,
1-м, 2-м Украінскім франтах. Вызначыўся ў баях пад Сталінградам, на тэрыторыі Венгрыі і Аўстрыі.
1944 г. – каля населенага пункта Зармены (Румынія) выявіў адыходзячую варожую калону, уварваўся на бронетранспарцёры ў варожы тыл і ўзяў у палон 2 гітлераўцаў, а 40 – знішчыў.
30.10.1944 г. – узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені за мужнасць, храбрасць, праяўленыя ў баях.
13.12.1944 г. – ў складзе групы байцоў пракраўся ў тыл ворага каля населенага пункта Шакі (Венгрыя), здабыў каштоўныя звесткі для камандавання брыгады.
14.12.1944 г. – пры адбіцці контратакі праціўніка асабістым прыкладам павёў разведчыкаў у бой, у якім асабіста знішчыў пятнаццаць і ўзяў у палон пяцярых гітлераўцаў.
5.02. 1945 г. – узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
30.03.1945 г. каля населенага пункта Бромсберг (Аўстрыя) у складзе групы разведчыкаў пракраўся ў тыл праціўніка і, уступіўшы ў бой з варожай засадай, знішчыў звыш дзесяці і ўзяў у палон некалькі нямецкіх салдат.
1.04.1945 г. – ў раёне населенага пункта Бадэн (Аўстрыя) прыняў няроўны бой з фашыстамі, які працягваўся да падыходу савецкіх войскаў. Разведчыкі знішчылі дваццаць сем гітлераўцаў і дваіх узялі ў палон.
3.04.1945 г. – ён падарваў мінаметную батарэю праціўніка.
15.05.1946 г. – узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Удзельнік Парада Перамогі ад 2-га Украінскага фронту.
1945 г. – дэмабілізаваны.
Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце водных праблем Акадэміі Навук СССР.
Аўтар больш за 50 навуковых прац, адзін з буйнейшых у краіне спецыялістаў па праблеме аховы падземных вод.
Працаваў у Сталінградзе, удзельнічаў у будаўніцтве Валгаградскай ГЭС,
у пошукавых работах у раёне Куйбышаўскай ГЭС, на трасах Волга-Данскога i Галоўнага Туркменскага каналаў, з'яўляўся экспертам Дзяржаўнай кaмісіі па запасах карысных выкапняў пры Савеце Mіністраў СССР, кансультаваў даследчыя работы, якія праводзіліся Беларускай гідралагічнай экспедыцыяй. Працаваў старшым навуковым cyпрацоўнікам Інстытута водных праблем Акадэміі навук СССР, шмат зpaбiў для развіцця савецкай навукі, падрыхтоукі маладых навуковых кадраў.
Узнагароджаны ордэнамі Славы I (1946), II (1945), III (1944) ступені, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
1992 г. – жыў у г. Кёльн (Германія).
4 кастрычніка 2004 г. Я.Л. Мінкін памёр.
Літаратура: