Васіль Iванавіч Рагаўцоў скончыў філалагічны факультэт Мазырскага педінстытута iмя Н.К. Крупскай (1973), аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР.
1973–1975 гг. – працаваў настаўнікам беларускай мовы i літаратуры i арганізатарам пазакласнай i пазашкольнай выхаваўчай работы.
1975–1976 гг. – настаўнік беларускай мовы i літаратуры Коўчыцкай СШ Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.
1978–1983 г. – старшы выкладчык кафедры беларускай мовы МДУ імя А.А. Куляшова.
1985–1993 гг. – дацэнт.
1993 г. – прафесар, загадчык кафедры беларускай мовы.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1996 г).
Член Рэспубліканскага літаратурна-мастацкага фонду "Гронка" (1999).
Аўтар звыш 100 навуковых прац, у тым ліку кніг: "Уводзіны ў мовазнаўства" (сааўт. А.Л. Юрэвіч), "Моўны разбор у ВНУ i ў школе" (сааўт. С.Я. Кечык), "Пракгыкум па ўводзінах у мовазнаўства", "Уводзіны ў мовазнаўства: Заданні для самастойнай работы студэнтаў", "Сінтаксіс беларускай i рускай моў: Дыскусійныя пытанні", "Практыкум па гіcтopыі агульнага мовазнаўства", "Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні", "Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны" i iнш.
Навуковыя працы прысвечаны сучаснай беларускай мове (сінтаксіс), беларускай дыялекталогіі (лексіка), методыцы выкладання беларускай мовы, лінгвістыцы тэксту (мова беларускай мастацкай літаратуры) і інш.
Узнагароджаны медалём імя Францыска Скарыны.
Аўтар кніг паэзіі: "Сутонне" (1995), "Далягляд" (1998), "Адмыслоўцы" (2007), "На роскрыжы дарог" (2008), "Імгненне і вечнасць" (2010).
У 2014 г. В.І. Рагаўцоў памёр.
Літаратура: