Міхаіл Фёдаравіч Рабчэўскі скончыў Магілёўскі медыцынскі тэхнікум (1932), Магілёўскі вячэрні педінстытут (1933), Сталінградскую школу лётчыкаў (1936).
1933 г. – служыў у Чырвонай Арміі.
1939–1940 гг. – удзельнік Савецка-фінляндскай вайны, здзейсніў 54 паспяховыя вылеты.
1941 г. – на Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 4-м Украінскім, 1-м, 2-м i 3-м Прыбалтыйскім франтах.
Служыў камандзірам эскадрыллі штурмавікоў, штурманам палка, дывізіі, камандзірам штурмавога авіяпалка.
Зpaбіў 192 баявых вылеты, з ix дзесяць – ноччу i трынаццаць – у складаных кліматычных умовах. Знішчыў 5 нямецкіх самалётаў у паветры i
20 на зямлі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
1943 г. – прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Суворава i Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.
Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі.
1956 г. – звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Жыў у Магілёве, працаваў намеснікам дырэктара млынкамбіната, начальнікам штаба грамадзянскай абароны прадпрыемства.
31 сакавіка 1979 г. М.Ф. Рабчэўскі памёр, пахаваны на Польскіх могілках. Яго імем названа вуліца ў г. Клімавічы.
Літаратура: