Iван Iванавіч Пірожнік скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973), аспірантуру (1976).

1974 г. – член геаграфічнага таварыства.

1976–1982 гг. – асістэнт на кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін БДУ.

1976 г. – абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Эканоміка-геаграфічныя праблемы фарміравання тэрытарыльных рэкрэацыйных сістэм і рэкрэацыйнага раянавання ў буйным эканамічным раёне (на прыкладзе Беларускай ССР)".

1982–1995 гг. – дацэнт БДУ.

1993 г. – абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Сацыяльна-геаграфічныя тэндэнцыі развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі турысцкага абслугоўвання (на прыкладзе СССР у 1976–1990 гг.)" на паседжанні навуковага савета факультэта біялогіі і навук пра Зямлю Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, Польшча).

1995 г. – прафесар БДУ.

1997 г. – прафесар Расійскай Міжнароднай Акадэміі Турызму (Масква).

1998 г. – дэкан геаграфічнага факультэта БДУ.

Аўтар больш за 120 навуковых прац.


Літаратура:

  1. Иван Иванович Пирожник // Вестник БГУ. Серыя. 2. — 2002. — № 1. — С. 107–108; 2012. — № 1. — С. 105—107.
  2. Пірожнік Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 382.
  3. Шаруха, І. М. 55-год з дня нараджэння І.І. Пірожніка / І. М. Шаруха // Магілёўскі мерыдыян : нанаткі Магілёўскага аддзела Беларускага геаграфічнага таварыства / галоўны рэдактар В. А. Гаркуноў. — Магілёў, 2007. — Т.7, Вып. 1-2. — С. 162—163.