Раённая газета "Прысожскі край" была заснавана ў 1932 годзе. Першапачатковая назва яе была "Калгасны шлях", а рэдактарам у той час працаваў В.Я. Гапееў.

1943 г. – распачалася аперацыя па вызваленню Слаўгарадскага раёна ад акупантаў. Газета выпускалася ў лесе ў партызанскім атрадзе № 42. Першыя нумары раёнкі называліся "За Радзіму!".

1963–1964 гг. – у сувязі з рэарганізацыяй раёна газета не выходзіла.

1965 г. – газета пачала называцца "Ленінскае слова", і яна пачала выходзіць тры разы на тыдзень.

2007 г. – газета займела назву "Прысожскі край".

Шэраг рэдактараў узначальвалі рэдакцыю: М.Д. Каралёў, Г.С. Старавойтаў, П.Ц. Балукоў, І.В. Ганчароў, А.Д. Маліноўскі, І.І. Сурман, В.Ц. Ігнатава, У.І. Ганчароў.

2001–2015 гг. – галоўным рэдактарам установы "Рэдакцыя райгазеты "Прысожскі край" і радыёвяшчання "Будні Слаўгарадчыны" працавала В.У. Езерская.

2015 г. – галоўным рэдактарам установы "Рэдакцыя райгазеты "Прысожскі край" і радыёвяшчання "Будні Слаўгарадчыны" працаваў У.В. Рыжанкоў.

З 31 снежня 2021 года галоўным рэдактарам працуе Нямцова Аксана Леанідаўна.

Актыўна супрацоўнічаюць пазаштатныя карэспандэнты і спецыялісты раённых службаў, якія праз "Прысожскі край" вядуць размову з чытачамі, інфармуюць іх, дапамагаюць разбірацца па розных пытаннях. Галоўная функцыя газеты – інфармаваць насельніцтва пра жыццё раёна і краіны ў цэлым.


Літаратура:

  1. Грашчанка, Г. Радкі гісторыі / Г. Грашчанка // Ленінскае слова (Слаўгарад). — 1982. — 4 верасня. — С. 3.
  2. Рыжанкоў, У. Раёнцы – 85!!! / Уладзімір Рыжанкоў // Прысожскі край (Слаўгарад). — 2017. — 5 мая. — С. 1, 2.
  3. Уладзімірава, В. Раёнка прымала віншаванні / В. Уладзімірава // Прысожскі край (Слаўгарад). — 2012. — 11 мая. — С. 3.