Iван Васільевіч Icaeнка скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча, майстр-маслароб.
Прызваны на службу ў Чырвоную Армію.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, баявы шлях закончыў на Эльбе.
Удзельнічаў у баях пад Бабруйскам, у бітве на Волзе, на Курскай дузе, у аперацыі "Баграціён" па вызваленні Беларусі.
1946 г. – звольнены з ваеннай службы.
1956 г. – працаваў памочнікам майстра, майстар, старшы майстар, начальнік цэха Рагачоўскага малочнага камбіната.
Шмат сіл прыклаў для ўкаранення і асваення новай тэхнікі, новай тэхналогіі вытворчасці масла і малочнай прадукцыі і зніжэння яе сабекошту. Маслацэх, які ўзначальваў І.В. Ісаенка стаў адным з лепшых на вытворчасці.
1966 г. – прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за высокія паказчыкі ў вытворчасці мясных і малочных прадуктаў.
1967 г. – удастоены званняў "Лепшы маслароб" i "Ударнік камуністычнай працы".
1978 г. – інжынер-тэхнолаг Рагачоўскага малочнага камбіната.
Узнагароджаны: залатым медалём "Серп і молат" Героя Сацыялістычнай Працы, ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай зоркі, медалямі.
У 1982 г. І.В. Ісаенка памёр.
Літаратура: