Раённая газета "Трыбуна працы" пачала выходзіць 1 студзеня 1982 г. тыражом 3700 экзэмпляраў. Першым рэдактарам стаў Сяргей Кобля. Усе матэрыялы публікаваліся на беларускай мове. На старонках газеты асвятлялісь пытанні па развіццю эканомікі, актуальных праблемах павышэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці і якасці работы, харчовай праграме.
1983 г. – на старонках газеты ўзрасла колькасць немясцовых публікацый за подпісам інфармацыйных агенцтваў, рэгулярна публікаваліся артыкулы аб міжнародным становішчы.
1991 г. – сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі пагоршылася, падпіска на газету ўпала амаль на 40%. Тыраж газеты знізіўся – з больш чым 5 000 да 2 800 асобнікаў.
1992 г. – пачаў выходзіць рэкламна-інфармацыйны спецвыпуск ў рамках пятнічнага нумара (газета выходзіла два разы на тыдзень – па аўторках і пятніцах) пад назвай "Бабруйск-Экспрэс". Тут публікаваліся гарадскія навіны, здарэнні і іншыя матэрыялы нумара. У кожным нумары друкаваліся інтэрв'ю з цікавымі творчымі людзьмі горада, урачамі, вядомымі бізнесменамі, артыстамі. Акрамя таго, з першага ж выпуску "Бабруйск-Экспрэс" пачаў публікаваць прыватныя аб'явы і рэкламу.
1993 г. – змяніўся дызайн газеты. Газета "Трыбуна працы" друкавалася ў Бабруйскай узбуйненай друкарні ім. А.Т. Непагодзіна.
2003 г. – пасаду галоўнага рэдактара займае Алена Бегуновіч.
Сёння галоўным рэдактарам газеты з'яўляецца О.Г. Грэк. У раённай газеце асвятляецца дзейнасць раённага выканаўчага камітэту і раённага Савету дэпутатаў, працоўных калектываў.
Літаратура: