2022
2024
2025

У 2022 ГОДЗЕ СПАЎНЯЕЦЦА...

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

 

755 гадоў

  з часу першага ўпамінання Магілёва (1267)
     

430 гадоў

  з часу першага ўпамінання Клічава (1592)
     

230 гадоў

  з дня нараджэння Лявонція Васільевіча Дубельта (1792, г. Магілёў – 09.05.1862), ваеннага дзеяча
     

230 гадоў

  з дня нараджэння Льва Казіміравіча (Якаўлевіча) Нагумовіча (1792, г. Магілёў – 26.04.1853), доктара медыцыны
     

230 гадоў

  з дня нараджэння Фёдара Андрэевіча Тулава (1792, г. Прапойск – 02.11.1855), мастака
     

220 гадоў

  з дня адкрыцця УАЗ "Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі" (1802)
     

190 гадоў

  з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Казлоўскага (1832, Мсціслаўскі павет – 1890), вучонага ў галіне меліярацыі сельскагаспадарчых зямель. Прафесар (1860)
     

180 гадоў

  з дня нараджэння Варвары Аляксандраўны Кашаваравай-Руднёвай (1842, г. Чавусы – 11.05.1899), урача. Доктар медыцыны (1876)
     

180 гадоў

  з дня нараджэння Феліцыяна Сурына (1842, Мсціслаўскі раён – пасля 1888), гісторыка, фалькларыста, пісьменніка
     

170 гадоў

  з дня нараджэння Льва Маркавіча Зака (1852, г. Быхаў – 1897), рэвалюцыянера
     

130 гадоў

  з дня нараджэння Сяргея Лаўрэнцьевіча Сарокіна (1892, г. Прапойск – ?), удзельніка ўстанаўлення Савецкай улады
     

130 гадоў

  з дня нараджэння Ганны Іванаўны Гердзі (1892, в. Свіная Слабада (зараз Іванаўка) Крычаўскі раён – ?), удзельніцы ўстанаўлення Савецкай улады
     

120 гадоў

  з дня заснавання Магілёўскага чыгуначнага вакзала (1902)
     

120 гадоў

  з дня нараджэння Калістрата Андрэевіча Раманава (1902,  в. Відуйцы Касцюковіцкі раён – 1972), кавалера ордэна Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені
     

110 гадоў

  з дня нараджэння Лявонція Ісакавіча Барыскіна (1912, в. Тупічына Касцюковіцкі раён – ?), Героя Сацыялістычнай Працы (1948)
     

110 гадоў

  з дня нараджэння Пятруся Трафімавіча Бядуліна (1912, в. Дзернавая Краснапольскі раён – 10.03.1940), пісьменніка
     

110 гадоў

  з дня заснавання СЗАТ "Шклозавод "Ялізава" (1912)
     

100 гадоў

  з дня нараджэння Аляксандра Ісаевіча Аляхновіча (1922, в. Кудрычы Мсціслаўскі раён – ?), кандыдата медыцынскіх навук (1958). Дацэнт (1967)
     

100 гадоў

  з дня нараджэння Лідзіі Фёдараўны Бяляевай (1922, в. Гумніцкае Касцюковіцкі раён – ?), філосафа. Кандыдат філасофскіх навук (1972)
     

100 гадоў

  з дня нараджэння Мікалая Аляксандравіча Карначонка (1922, в. Баркі 1-я Шклоўскі раён – 22.09.1942), Героя Савецкага Саюза (1942)
     

90 гадоў

  з дня заснавання Магілёўскае РУП "Ольса" (1932)
     

70 гадоў

  з дня заснавання ААТ "Магілёўскі рэгенэратны завод" (1952)
     

50 гадоў

  з дня заснавання ААТ "Дах" у Асіповічах (1972)
     

50 гадоў

  з дня заснавання ААТ "Гасцініца "Магілёў" (1972)
     

50 гадоў

  з дня заснавання ААТ "Казіміраўскі доследна-эксперыментальны завод" (1972)
     

40 гадоў

  з часу заснавання Мемарыяльны комплекс "Зямлянка" (1982)