У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
![]() |
70 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Якаўлевіча Рубанава (15.12.1952, в. Аляксандраўка-1 Слаўгарадскі раён – 21.07.1994), пісьменніка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1982) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Вараб'ёва (19.12.1922, в. Камароўка Шклоўскі раён – 11.01.2006), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны |
![]() |
40 гадоў з дня адкрыцця філіяла "Музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі" у г. Магілёве (24.12.1982) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Iвана Кузьміча Ciўцова (27.12.1922, в. Бакунавічы Чэрыкаўскі раён – 09.11.1959), пісьменніка. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1949) |
![]() |
120 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Давыдавіча Вольпіна (28.12.1902, г. Магілёў – 21.07.1988), пісьменніка. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1954) |
![]() |
110 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Масцерава (29.12.1912 г. Ульянаўск, Ульянаўская вобласць – 18.04.1982), артыста. Заслужаны артыст БССР (1975). З 1956 г. працаваў у вандроўным тэатры Бабруйска, да 1978 г. – у тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску |
![]() |
110 гадоў з дня нараджэння Марыі Раманаўны Іваноўскай (31.12.1912, в. Курманава Мсціслаўскі павет – 1985), Героя Сацыялістычнай Працы (1966), удзельніцы падпольнага і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны |