2022
2024
2025

ЖНІВЕНЬ 2022

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Сяргеевіча Казлова (01.08.1962, в. Асінаўка Краснапольскі раён), пісьменніка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1991)
   
120 гадоў з дня нараджэння Ганны Трафімаўны Касценіч (04.08.1902, г. Магілёў – 12.04.1990), спявачкі
   
110 гадоў з дня нараджэння Барыса Міхайлавіча Мікуліча (06(19).08.1912), г. Бабруйск – 17.06.1956), пісьменніка, крытыка
   
130 гадоў з дня нараджэння Барыса Сяргеевіча Гарбачова (07.08.1892, в. Забалацце, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня – 03.07.1937), ваеннага дзеяча. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, Герой Грамадзянскай вайны, камкор (1935)
   
110 гадоў з дня нараджэння Іераніма Іосіфавіча Філіповіча (10.08.1912, г. Магілёў – 03.10.1998), гісторыка, краязнаўца
   
100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Маркавіча Пасікава (10.08.1922, в. Мікольск Дрыбінскі раён – 15.01.1984), поўнага кавалера ордэна Славы (1944)
   
70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Iванавіча Катовіча (10.08.1952, г. п. Варапаева Віцебская вобласць), жывапісца. Член Беларускага саюза мастакоў (1984). Жыве ў Касцюковічах
   
70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Iванавіча Міронава (10.08.1952, г. Клімавічы – 2009), графіка. Член Беларускага саюза мастакоў (1985)
   
90 гадоў з дня нараджэння Пятра Лявонцьевіча Новікава (12.08.1932, в. Гаршкова Шклоўскі раён – 09.11.1998), вучонага ў галіне інфекцыйных хвароб. Доктар медыцынскіх навук (1978). Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1991)
   
100 гадоў з дня нараджэння Алега Мікалаевіча Коратцава (17.08.1922, г. Слаўгарад – 2011), геадэзіста і астранома. Правадзейны член Астранома-геадэзічнага таварыства Расійскай АН (1946)
   
230 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Грыгаровіча (26.08.1792, г. Прапойск – 13.11.1852), святара
   
100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Якаўлевіча Гелера (31.08.1922, г. Магілёў – 03.01.1997), пісьменніка, гісторыка
   
100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Шыціка (31.08.1922, г. Шклоў – 15.01.2000), пісьменніка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1962)
   
90 гадоў з дня нараджэння Ады Эмануілаўны Шчарбіной (31.08.1932, г. Магілёў – ?), вучонага ў галіне хіміі і тэрмадынамікі раствораў неэлектралітаў. Доктар хімічных навук (1987), прафесар (1988)
   

 

ЖНІВЕНЬ