У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Ціхана Свірыдавіча Жучкова (04.07.1922, в. Бахацец Чавускі раён – 09.03.1987), Героя Савецкага Саюза (1945) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Андрэевіча Круталевіча (04.07.1922, в. Малое Хонава, Магілёўскі раён – 09.04.2006), юрыста. Доктар юрыдычных навук (1974), прафесар (1987). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Міхайлаўны Рамановіч (06.07.1922, в. Дараганава Асіповіцкі раён – 2014), вучонага-мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1954). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) |
![]() |
90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Ануфрыевіча Бужынскага (20.07.1932, в. Дразды Круглянскі раён – ?), Героя Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны работнік прамысловасці БССР (1972) |
![]() |
90 гадоў з дня нараджэння Леаніда Фёдаравіча Яўменава (22.07.1932, г. Чэрыкаў – 06.11.2019), пісьменніка. Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1979) |
![]() |
210 гадоў з дня бітвы pycкіx войск з войскамі Напалеона пад Салтанаўкай (23.07.1812) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Iсака Фёдаравіча Ваксмана (25.07.1922, г. Краснаполле – 19.12.1943), Героя Савецкага Саюза (1944) |
![]() |
90 гадоў з дня нараджэння Васіля Мікалаевіча Шлапунова (30.07.1932, в. Белая Дубрава, Касцюковіцкі раён – ?), вучонага ў галіне кормавытворчасці. Доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1989). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996–2002) |