У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
![]() |
90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Паплыкі (01.06.1932, в. Курганне Краснапольскі раён), мастака |
![]() |
90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Навумавіча Герчыка (07.06.1932, г. Бабруйск – 03.06.2008), пісьменніка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1964) |
![]() |
250 гадоў з дня заснавання Магілёўскай губернi (08.06.1772) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Ніны Мітрафанаўны Баранавай (14.06.1922, в. Акунёўка Шклоўскі раён – 16.12.2008), Героя Сацыялістычнай Працы (1971) |
![]() |
80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Ксенафонтава (22.06.1942, г. Клімавічы), вучонага ў галіне фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Дзікуна (30.06.1922, в. Кнышэвічы Светлагорскі раён Гомельская вобласць – 07.11.1978), Героя Сацыялістычнай Працы (1971). З 1961 г. працаваў на пасадзе першага сакратара Шклоўскага РК КПБ |