У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
100 гадоў з дня нараджэння Георгія Іванавіча Вярбіцкага (02.03.1922, в. Чарнавусы Мсціслаўскі раён), паэта | |
80 гадоў з дня нараджэння Віктара Іванавіча Лужкоўскага (02.03.1942, в. Комсенічы Круглянскі раён), паэта. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1994) | |
110 гадоў з дня нараджэння Марыі Ягораўны Мялешчанкі (08.03.1912, в. Царковішча Касцюковіцкі раён – ?), Героя Сацыялістычнай Працы (1950) | |
100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Нятылькі (10.03.1922, в. Палуж Краснапольскі раён – 08.07.1988), вучонага. Кандыдат педагагічных навук (1964) | |
80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Нікіфаравіча Мінчанкі (10.03.1942, в. Кавалёўка Клімавіцкі раён), паэта. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1993) | |
80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Ткачова (10.03.1942, г. Мсціслаў – 31.10.1992), археолага | |
90 гадоў з дня выхаду першага нумара краснапольскай раённай газеты "Чырвоны сцяг" (12.03.1932) | |
120 гадоў з дня нараджэння Нічыпара Эмануілавіча Глушанкова (14.03.1902, в. Зубры Горацкі раён – 20.12.1959), генерал-лейтэнанта авіяцыі (1944) | |
90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Рыжанкова (14.03.1932, в. Гладкава Чавускі раён – 08.12.1994), скульптара | |
100 гадоў з дня нараджэння Ільі Сямёнавіча Клаза (17.03.1922, г. Магілёў – 22.12.1980), пісьменніка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1957) | |
70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Емяльянава (20.03.1952, в. Забалацце Чавускі раён – 06.10.2005), паэта. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1986) | |
120 гадоў з дня нараджэння Генадзя Іванавіча Арцёменка (22.03.1902, в. Гніліца Краснапольскі раён – 1958), агранома-селекцыянера | |
100 гадоў з дня нараджэння Міхася Станіслававіча Яўневіча (25.03.1922, в. Кліны Бялыніцкі раён – 10.01.2010), мовазнаўца. Доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1984), Заслужаны настаўнік БССР (1972) | |
120 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Прохаравіча Маргелава (28.03.1902, в. Расохавічы Касцюковіцкі раён – 16.06.1938), географа. Кандыдат эканамічных навук (1930), прафесар (1930) | |
100 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Фёдаравіча Войтава (29.03.1922, в. Старына Мсціслаўскі раён – 16.03.2000), поўнага кавалера ордэна Славы | |
70 гадоў з дня нараджэння Алега Гаўрылавіча Мінкіна (31.03.1952, в. Чарняўка Хоцімскі раён), паэта. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1988), Член Саюза пісьменнікаў Літвы (1991) | |